Интервью с Марией Мартысевич!
15.01.2009 в 19:37
1. Ваше самое сильное литературное впечатление за последний год?
Знайшла ў сваякоў у кніжнай шафе кнігу «Русская романтическая новелла» (М.:1989 г.). «Классики и современники», укладальнік і камэнтатар – А. Немзер. Дык вось, гэты ўкладальнік і камэнтатар А. Немзер жжот! Так гатычна ўкласьці і пракамэнтаваць 13 празаічных твораў эпохі рускага рамантызму мог толькі першакласны літаратуразнаўца. Прачытала з асалодай, нягледзячы на дэкляраваную “другаснасьць” і “трэцяснасьць” аўтараў. А што тычыцца сучаснай літаратуры – то наймацнейшае ўражаньне – раман “Даніэль Штайн, перакладчык” Людмілы Уліцкай, які прачытала толькі ў 2008-м годзе.
2. 12 points from Марыйка go to… (лучший белорусский автор 2008 года)
Альгерд Бахарэвіч за раман “Сарока на шыбеніцы”
3. Книга, которую вы бы взяли с собой на необитаемый остров?
Тувэ Янсан, поўны збор твораў пра Мумі Троляў.
4. Кому бы вы вручили Нобелевскую премию? (машина времени работает)
Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры.
5. Книга XX столетия, которую незаслуженно забыли на полках?
Аркадзь Куляшоў, І том 3-х тамовага збору творчасьці. Да “Сьцягу брыгады” дзядзька быў проста выдатным паэтам!
6. Тираж какой книги стоит сжечь на городской площади?
Ніякай. Кнігі і іх аўтары звычайна ні ў чым не вінаватыя. Вінаватыя надта ўражлівыя чытачы. Любая кніга мае права на існаваньне, іншая справа што і мы маем права галасаваць “вачыма” – чытаць або не чытаць.
7. Ваш любимый поэт
Яны мяняюцца. Былі – Максім Багдановіч, Восіп Мандэльштам, Джон Кітс, Канстанты Ільдэфанс Галчынскі, Іосіф Бродскі, Адам Міцкевіч і нават Ігар Севярянін! пошнім часам – Сяргій Жадан, але, у прынцыпе, месца вакантнае.
8. Кем вы мечтали стать в детстве?
Пісьменьніцай. Але я ня марыла – я ведала.
9. Вы любите ходить в кино?
Очынна. І адна і ў кампаніі.
10. Гений – это кто такой?
Зразумела, Ігар Севяранін!
11. Любимое место в Минске (для погулять, пошуршать книгой, побалакать с друзьями)
Кавярня “Пірс” на рагу вуліц Караля і Сухой.
12. Чай или кофе? Собака или кошка? Цветаева или Ахматова?
Кава, сабака, Цьвятаева.
Цитировать